БЕЛ Ł РУС

У літоўскіх крамах знайшлі тавары з Беларусі, нягледзячы на санкцыі

28.08.2023 / 07:39

Nashaniva.com

Гэта мінеральная вада Borjomi і Narzan (імпарцёр — Беларусь).

Фота: Aibe.lt

У крамах гандлёвага альянсу Aibė ўсё яшчэ можна знайсці расійскія і беларускія тавары, нягледзячы на тое, што пасля пачатку вайны ва Украіне група паведамляла пра спыненне паставак такіх тавараў. Чытач Delfi наведаў адну з крамаў Aibė ў рэгіёне і здзівіўся, убачыўшы расійскія і беларускія тавары.

Гэта мінеральная вада Borjomi, Narzan (імпарцёр — Беларусь), якую распаўсюджвае ў Літве кампанія Talihas. Расійскія надпісы ёсць і на яшчэ некаторых напоях Martin — гэта «Тархун» і грушавы ліманад. Кампанія Martin — расійская.

Delfi звярнуўся да прадстаўнікоў Aibė, але адказу не атрымаў.

1,5 года таму, калі пачалася вайна ва Украіне, альянс Aibė, які аб'ядноўвае больш за 800 крам у Літве, паведаміў, што адмаўляецца ад расійскіх і беларускіх тавараў. Сцвярджалася, што рэшткі тавараў здымуць з продажу, невялікая іх частка была распрададзеная.

Паведамлялася, што ў асартыменце Aibė расійскія і беларускія тавары складалі менш за 1% абароту. У асноўным гэта былі алкагольныя або безалкагольныя напоі, арэхі, прысмакі, касметыка.

Пасля таго як прайшоў год з моманту пачатку вайны, прадстаўнікі сеткі запэўнівалі, што пастаўкі расійскіх і беларускіх тавараў не аднаўляліся. «Напрыклад, соду мы купляем у Італіі, соль — у Польшчы», — сказала тады прадстаўніца альянсу Aibė Жыдрэ Баскуціце.

«Праўда, што тычыцца Borjomi, то гэтай кампаніі дадзены дазвол на гандаль у ЕС, таму гэты тавар вярнуўся на прылаўкі крам Aibė», — каментавала яна раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула