БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы школьнікі пабіліся з-за лусты хлеба

28.08.2023 / 09:29

Nashaniva.com

14-гадовы падлетак пабачыў у школьнай сталовай, што каля яго талеркі няма хлеба, а ў аднагодка побач цэлыя дзве скібкі.

Ён папрасіў аддаць яму адну лусту, на што школьны таварыш адказаў матам. Тады хлопчык пацягнуўся і сам узяў хлеб, але аднакласнік паспеў яго адабраць, разламаць і пакрышыць у шклянку з кампотам.

Пачалася бойка, адзін з хлопчыкаў (у якога быў хлеб) выліў кампот у твар апаненту, а той з усяго размаху ўдарыў яго ў твар.

Маці збітага звярнулася ў міліцыю.

Набліжаны да міліцыі тэлеграм-канал паведамляе, што ўсё скончылася крымінальнай справай за прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

Юнак у Мінску збіў падлеткаў і памачыўся на іх — і ўсё гэта здымаў на відэа

У Мазыры жанчына страляла спачатку па бутэльках, а пасля па падлетках

15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула