БЕЛ Ł РУС

На аўторак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі

28.08.2023 / 12:40

Nashaniva.com

Днём 29 жніўня па паўднёвай палове краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+34°С, месцамі ў Брэсцкай вобласці чакаецца +35°С.

Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Вецер паўночна-ўсходні, усходні, ноччу слабы, днём умераны, месцамі парывісты.

Ноччу +12..+18°С, на поўдні Беларусі да +20°С; максімальная тэмпература днём будзе ад +23°С на поўначы да +34°С на поўдні краіны, месцамі ў Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +35°С.

У Мінску да +31°С, чакаецца кароткачасовы дождж, навальніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула