БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Латвіі — настаўнікам: У вас ёсць права на забастоўку. Змагайцеся за свае правы

28.08.2023 / 14:30

Nashaniva.com

Эдгар Рынкевіч выступіў сёння перад работнікамі сферы адукацыі на канферэнцыі, арганізаванай Еўрапейскай камісіяй. Сваю прамову прэзідэнт Латвіі пабудаваў як сачыненне на тэму «Знайдзі адрозненні паміж прэзідэнтам і настаўнікамі», піша Delfi.lv.

Эдгар Рынкевіч з настаўнікамі. Фота: Ilmārs Znotiņš / Канцылярыя прэзідэнта Латвіі

«Прэзідэнт не можа абысціся без настаўнікаў. Я не ведаю ніводнага выпадку, каб прэзідэнтам стаў чалавек, які не вучыўся ў настаўніка. Дзякуй усім настаўнікам і дапаможнаму персаналу, якія працавалі са мной і працягваюць навучаць будучых прэзідэнтаў і, вядома ж, людзей з іншымі мэтамі. Настаўнікі могуць абысціся без прэзідэнта.

Настаўнікі жывуць і працуюць. Настаўнікі спакойна могуць абысціся без прэзідэнта. Але калі б мяне ніхто не навучыў чытаць і пісаць, я сёння тут не выступаў бы», — сказаў у сваёй прамове Рынкевіч.

Рынкевіч іранічна адзначыў, што прэзідэнт у краіне адзін, а настаўнікаў шмат — і яны могуць стварыць прафсаюз. А таксама ў настаўнікаў ёсць права на страйк.

«Я не думаю, што, змагаючыся за свае правы, вы неяк падвядзеце сваіх вучняў. Не! За любую працу варта атрымліваць справядлівае ўзнагароджанне і павінны быць ясныя і сумленныя правілы гульні.

І кажыце гучна не толькі пра заробак, але і пра змест і якасць адукацыі! Пра тое, якімі павінны быць урокі гісторыі, здароўя, матэматыкі, заняткі спортам. Пра тое, што трэба, каб раз вырашыць канфлікты паміж дзецьмі, а таксама сярод калег, каб школа магла стаць астраўком бяспекі для ўсіх. Абгрунтуйце, што і чаму неабходна, а што — ні ў якім выпадку. Адстойвайце свае інтарэсы! Не толькі для сябе», — заклікаў прэзідэнт.

Гаворачы аб задачах і мэтах, якія аб'ядноўваюць прэзідэнта і настаўнікаў Рынкевіч падкрэсліў, што ў абодвух выпадках трэба быць прыкладам для грамадства: «Вось чаму мы не можам сабе дазволіць курыць у парку, пераходзіць вуліцу на чырвонае святло або лаяцца, нават калі хакейны суддзя выносіць рашэнне на карысць каманды суперніка».

На думку Рынкевіча, «Ні прэзідэнт, ні настаўнік, які выконвае сваю працу толькі фармальна і не прыслухоўваючыся да меркавання аўдыторыі, не карыстаюцца вялікай павагай».

Чытайце таксама:

Урад Латвіі ўзначаліць Эвіка Сіліня. Такім чынам, урадамі ўсіх трох краін Балтыі кіруюць жанчыны

Прэм'ерка Эстоніі катэгарычна адмовілася сыходзіць у адстаўку

Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча. Ён не раз сустракаўся з Ціханоўскай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула