БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы прысуд самелье Аляксандру Кульбачку 

29.08.2023 / 10:10

Nashaniva.com

Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342). Да суда Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска, піша «Вясна».

Аляксандр Кульбачка — саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска, у 2017 годзе быў прызнаны «найлепшым самелье Беларусі», ён — вядучы тэлеграм-канала «Саша і віно». Мае на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Кульбачка са жніўня да кастрычніка 2020 года чатыры разы браў удзел у масавых акцыях пратэсту, пры гэтым у розных месцах Мінска «стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарог і вуліц, блакаваў шлях транспартным сродкам, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Разгляд справы адбыўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска яшчэ 28 лютага. Суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на тры гады («хатняя хімія). 

А 24 сакавіка 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Знакаміты беларускі самелье Аляксандр Кульбачка знаходзіцца на «Валадарцы»

Затрымалі знакамітага самелье Аляксандра Кульбачку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула