БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніцу БНТУ асудзілі па «народным» артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту

29.08.2023 / 10:58

Nashaniva.com

У судзе Савецкага раёна Мінска 29 чэрвеня асудзілі 51-гадовую Жанну Сядлецкую. Яе абвінавацілі па «народным» артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 КК). Судовы працэс вяла суддзя Вольга Емельянчанка.

Жанчына да затрымання працавала на кафедры праграмнага забеспячэння і тэхналогій БНТУ, піша «Вясна».

Абвінавачванне сцвярджала, што Жанна Сядлецкая блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту, ёй налічылі шкоды 30 687 рублёў 17 капеек.

На фотавыявах і відэазапісу было зафіксавана, як Жанна сумесна з іншымі асобамі выходзіла на праезную частку дарог.

Суд пакараў яе двума з паловай гадамі хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула