БЕЛ Ł РУС

Казахстанскі клуб прыгразіў байкатаваць матч Лігі канферэнцый, калі да яго не дапусцяць беларускага легіянера

29.08.2023 / 11:7

Nashaniva.com

Беларускі легіянер казахстанскага «Табола» Павел Забелін і трое яго расійскіх аднаклубнікаў не атрымалі віз і, відаць, не змогуць узяць удзел у матчы ў адказ плэй-оф Лігі канферэнцый з чэшскай «Вікторыяй», які пройдзе ў Пльзене 31 жніўня, піша «Прессбол».

Павел Забелін. Фота: ФК «Табол»

«На жаль, нашым легіянерам з ЕАЭС так і не дазволілі вылятаць разам з намі. Ёсць яшчэ надзея датычна таго, што сёння пасля абеду вырашыцца пытанне заезду праз іншую краіну. Калі нам дадуць мультыівізы. Ці выйдзем мы на поле ў выпадку, калі нашым легіянерам з ЕАЭС не дадуць візы? Я думаю, хутчэй за ўсё, не», —сказаў саўладальнік «Табола» Алімжан Калдыяраў.

Першая сустрэча каманд завяршылася з лікам 2:1 на карысць «Вікторыі».

У Лізе канферэнцый таксама гуляе казахстанская «Астана» з беларускім легіянерам Максам Эбонгам. У першым матчы супраць албанскага «Партызані» «Астана» дома перамагла 1:0.

Чытайце таксама:

Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіалеса ад футбола на 15 гадоў

«Гном, ты звар'яцеў, спыніся». Дзі Марыя звярнуўся да Месі

«Арсенал» не здолеў утрымаць перамогу над «Фулхэмам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула