БЕЛ Ł РУС

У Чалябінскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8, які належаў ФСБ Расіі

29.08.2023 / 14:26

Nashaniva.com

Верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне ў Сасноўскім раёне Чалябінскай вобласці. Загінулі 3 члены экіпажа, распавялі РИА Новости ў экстранных службах.

Загінулі тры чалавекі. Іх целы знойдзеныя.

Верталёт, які ўпаў у Чалябінскай вобласці, належаў ФСБ РФ, піша «База».

Месца крушэння. Фота: SHOT

Паводле інфармацыі канала, борт праводзіў трэніровачны палёт. Пілоты адпрацоўвалі манеўр «узлёт-пасадка».

Што стала прычынай падзення, пакуль невядома. Папярэдняя прычына крушэння — адмова тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула