У Татарстане загінуў будаўнік з Беларусі
На двух беларускіх будаўнікоў, што працавалі ў гэтым рэгіёне Расіі, абваліўся грунт.
Ілюстрацыйнае фота
«У выніку абвалу грунту ў Навашэшмінскім раёне пацярпелі двое беларусаў — работнікі аднаго з прадпрыемстваў холдынгу «Белаўтадар», занятыя на будаўніцтве дарогі «Шалі — Боўлы», — паведамляе тэлеграм-канал беларускага пасольства ў Расіі.
Удакладняецца, што адзін з іх загінуў, другога з траўмамі ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу.