БЕЛ Ł РУС

Гоншчык у ЗША на хуткасці 300 км/г перакуліўся 10 разоў — машына развалілася і загарэлася, а ён вылез з кабіны цэлым

29.08.2023 / 15:53

Nashaniva.com

Аварыя здарылася на нядаўнім заездзе найвышэйшага дывізіёна Nascar.

Раян Прыс вылецеў з трасы на хуткасці пад 300 км/г і перакуліўся не менш за дзесяць разоў, піша Sports.ru.

Скрыншот відэа

Абышлося без цяжкіх наступстваў: Прыс быў у прытомнасці і не атрымаў пераломаў.

Яго спачатку пакінулі ў бальніцы для далейшага назірання, але каманда перадала: ён здольны перасоўвацца самастойна. І нават ужо дабраўся да сацсетак:

«Трэба быць крутым, калі хочаце быць гоншчыкам, чорт яго пабяры. Я вярнуся!» — напісаў амерыканскі пілот у твітары.

А зранку яго наогул адпусцілі дахаты. У гэта немагчыма паверыць.

Чытайце таксама:

Казахстанскі клуб прыгразіў байкатаваць матч Лігі канферэнцый, калі да яго не дапусцяць беларускага легіянера

«Гном, ты звар'яцеў, спыніся». Дзі Марыя звярнуўся да Месі

«Арсенал» не здолеў утрымаць перамогу над «Фулхэмам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула