БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчыну арыштавалі на 3 месяцы за няяўку ў ваенкамат

29.08.2023 / 21:21

Nashaniva.com

Як паведамляе пракуратура Мінска, чалавека судзілі па ч. 1 арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу).

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі пракуратуры, абвінавачаны нібыта асабіста пад подпіс атрымаў позву для праходжання медабследавання. Пазней, адчуўшы недамаганне, ён звярнуўся ў паліклініку, дзе ў сувязі з захворваннем атрымаў «бальнічны».

Аднак пасля, не з'явіўшыся па позве ў ваенкамат, ён не прадставіў дакументаў, якія пацвярджаюць уважлівасць прычын няяўкі. Пры гэтым мужчына 2 месяцы не выходзіў на сувязь, хоць знаходзіўся дома, падкрэслілі ў пракуратуры.

«На судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Беларусаў пачалі часцей выклікаць у ваенкаматы і забіраць на зборы. Што на іх адбываецца?

«Ганарыўся, што ў свае гады атрымае кватэру»: амапавец, які забіў ваенкама ў Асіповічах, атрымаў 10 гадоў калоніі і ўжываецца з палітычнымі

Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула