БЕЛ Ł РУС

Беларусу і расіянам з казахстанскага футбольнага клуба дазволяць наведаць Чэхію. Пытанне вырашалася на ўрадавым узроўні

29.08.2023 / 21:32

Nashaniva.com

Прэс-сакратар урада Чэхіі Вацлаў Смолка паведаміў, што прэм'ер-міністр краіны Пётр Фіяла паабяцаў зрабіць выключэнне для расійскіх і беларускіх гульцоў казахстанскага «Табола», у якіх узніклі праблемы з атрыманнем візы, піша «Прессбол».

Павел Забелін. Фота: ФК «Табол»

«Мы гатовыя дзейнічаць такім чынам, каб не нанесці шкоду інтарэсам і прэстыжу чэшскіх футбольных клубаў у Еўропе», — заявіў Смолка.

Раней беларускі паўабаронца Павел Забелін, а таксама расіяне Іван Канавалаў, Альберт Габараеў і Павел Кірэенка не атрымалі дазволу на ўезд у Чэхію на гульню ў адказ плэй-оф Лігі канферэнцый супраць мясцовага клуба «Вікторыя Пльзень».

Па інфармацыі выдання Denik.cz, інфармацыя аб праблеме з выдачай візы расійскім і беларускім гульцам «Табола» раней трапіла на стол кіраўніка УЕФА Аляксандра Чэферына. 

Чытайце таксама:

Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіалеса ад футбола на 15 гадоў

«Гном, ты звар'яцеў, спыніся». Дзі Марыя звярнуўся да Месі

Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка. Той бегае ўздоўж поля падчас яго матчаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула