Максім Галкін распавёў, што ўлады Казахстана «на дзяржаўным узроўні» забаранілі яго канцэрты ў краіне
Прычын адмены канцэртаў Галкін не ведае.
Ала Пугачова і Максім Галкін. Фота: інстаграм Максіма Галкіна
Артыст Максім Галкін распавёў, што сутыкнуўся з «негалоснай забаронай» на правядзенне яго канцэртаў у Казахстане, піша тэлеканал «Дождь».
«Дзе сапраўды ў мяне ёсць праблемы з правядзеннем канцэртаў — гэта, як ні дзіўна, Казахстан. На дзяржаўным узроўні ўсяляк перашкаджаюць правядзенню маіх канцэртаў у Астане і Алматы», — заявіў артыст у інстаграме.
Паводле слоў Галкіна, ён сутыкаўся з рознымі «выдуманымі прычынамі, перашкодамі і кулуарнымі забаронамі» ад уладаў Казахстана. «Я думаў, што больш вольна сябе адчуваюць улады Казахстана ў той сітуацыі, што склалася ў свеце. Не, я нясу нейкую пагрозу», — сказаў ён.
Прычын адмены канцэртаў Галкін не ведае.
Галкін не толькі выступаў супраць уварвання Расіі ва Украіну, але і рэзка крытыкаваў расійскія атакі на мірнае насельніцтва.
У верасні 2022 года Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага спявачка Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.
Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».
Чытайце таксама:
Максім Галкін адказаў «Героям слава!» на «Слава Украіне!»
«Былі халопамі, сталі рабамі». Ала Пугачова адказала на крытыку
Алу Пугачову правераць наконт дыскрэдытацыі арміі
Максіма Галкіна прызналі «іншаагентам». Ён адрэагаваў у інстаграме