БЕЛ Ł РУС

Заўтра на кінафестывалі ў Венецыі пакажуць «Зялёную мяжу» — фільм пра мігранцкі крызіс

4.09.2023 / 17:42

Nashaniva.com

5 верасня на фестывалі ў Венецыі пакажуць фільм польскай рэжысёркі Агнешкі Холанд «Зялёная мяжа» (Zielona granica) пра мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы.

Скрыншот з відэа

У стужцы распавядаецца гісторыя сірыйскай сям'і, якая намагаецца перайсці мяжу Беларусі і Польшчы на шляху да Швецыі, а таксама актывісткі Юліі і памежніка Яна.

У фільме ўзялі ўдзел беларускія акцёры, удзельнікі музычнай групы «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка (апошняга можна ўбачыць у кароткім кліпе па спасылцы). Карціна будзе паказаная ў межах асноўнага конкурсу.

Чытайце таксама:

БелТА выпусціла фільм пра карніцу Тоньку-кулямётчыцу, але давялося распавесці, што рускія нацысты знішчалі мірных палякаў

Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі

Беларускі фільм «Радзіма» вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула