Наваспечаны беларускі пасланнік Шпакоўскі правёў першую сустрэчу
Адбылася сустрэча прызначанага на мінулым тыдні дарадцы-пасланніка пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандра Шпакоўскага з гандлёвым дарадцам пасольства Малайзіі ў Расіі Хайфілам Элмі Джамілам.
Фота: Пасольства Беларусі ў Расіі
Падчас перагавораў абмеркавалі напрамкі актывізацыі адносін паміж нашымі краінамі ў гандлёва-эканамічнай сферы, сышліся ў меркаванні аб важнасці развіцця кантактаў бізнэс-колаў Беларусі і Малайзіі, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.
Адзначаецца, што малайзійскі дыпламат заявіў аб зацікаўленасці яго краіны ў вывучэнні беларускага патэнцыялу ў машынабудаўнічай сферы, пазначыў важнасць прысутнасці нашых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання на галіновых выставах у рэгіёне.
Падкрэсліваецца, што Хайфіл Элмі Джаміл пацвердзіў прынцыповую пазіцыю ўрада і дзелавых колаў Малайзіі аб непрыманні якіх-небудзь формаў санкцыйнага ціску на Беларусь.
Чытайце таксама:
Прапагандыста Шпакоўскага зрабілі дыпламатам
Прапагандыст Шпакоўскі напісаў праграмны пост: У найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі
Прапагандыст Шпакоўскі: Брэст — заходнія межы рускай цывілізацыі