БЕЛ Ł РУС

Брытанскія самалёты абараняюць караблі з украінскім збожжам ад нападу з боку Расіі — медыя

8.09.2023 / 21:58

Nashaniva.com

Самалёты брытанскіх Каралеўскіх ВПС у апошнія тыдні — пасля расійскіх нападаў — абараняюць грузавыя судны, якія перавозяць збожжа з Украіны. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Telegraph, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі актывізавала сваю дзейнасць пасля таго, як Расія пачала атакаваць збожжавую інфраструктуру ў ліпені пасля скасавання «збожжавага пагаднення».

«Мы будзем выкарыстоўваць нашу разведку, назіранне і рэкагнасцыроўку для назірання за дзейнасцю Расіі ў Чорным моры… У рамках гэтых аперацый назірання самалёты ВПС Вялікабрытаніі здзяйсняюць палёты над гэтым раёнам, каб стрымаць Расію ад нанясення незаконных удараў па грамадзянскіх суднах», — цытуе выданне інфармацыю з Даўнінг-стрыт.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як урад Вялікабрытаніі абвясціў аб правядзенні ў лістападзе міжнароднага саміту па харчовай бяспецы, закліканага высветліць «прычыны адсутнасці харчовай бяспекі і недаядання».

Чытайце таксама:

Эрдаган не пераканаў Пуціна вярнуцца да «збожжавай здзелкі»

Зяленскі адказаў, ці павінна вайна перакінуцца на тэрыторыю Расіі

Украіна і Расія вядуць баі за «вышкі Бойкі» ў Чорным моры — брытанская разведка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула