Амерыканцы паспрабавалі вымавіць «Шчучыншчына» і іншыя беларускія словы. Паглядзіце, як гэта ў іх атрымалася
У твітары амбасады ЗША ў Беларусі з'явілася відэа, у якім чатыром амерыканцам (траім мужчынам і адной жанчыне) прапанавалі вымавіць чатыры беларускія словы. Атрымалася часам складана, але заўсёды весела.
Словы, прапанаваныя амерыканцам для вымаўлення, — Шчучыншчына, ашчаджаць, паляўнічы і шчырасць.
Чытайце таксама:
Беларус вырабіў сала ў шакаладзе і сабраў у тыктоку больш за мільён праглядаў