У Мінску абрынулася летняя веранда кавярні ў цэнтры горада
У сталічнай кавярні «Дэлівія» з грукатам павалілася летняя веранда, паведаміў блогер «Мерзкий Кокобай».
«Пашанцавала, што людзей там не было! Знак — пара «леткі» прыбіраць», — пракаментаваў пабачанае блогер.
Установа знаходзіцца ў цэнтры горада на праспекце Незалежнасці, 42, гэта каля скрыжавання праспекта з вуліцай Казлова.
Чытайце таксама:
Чыжоўскі «Залаты грабеньчык» зноў не прадалі, хоць давалі зніжку
Белая дача стала абсалютна белай. Як змяніўся знакаміты аб'ект у Курасоўшчыне