БЕЛ Ł РУС

«Байпол» ацэньвае колькасць вагнераўцаў у Цэлі ў не больш як 200 чалавек

21.09.2023 / 11:46

Nashaniva.com

Вагнераўцы працягваюць згортваць намётавы лагер у Цэлі, паведамляе «Байпол» на аснове аналізу матэрыялаў спадарожнікавай разведкі і даных, атрыманых ад удзельнікаў плана «Перамога».

Паводле інфармацыі «Байпола», узвядзення новых намётаў тут заўважана не было. Хуткасць дэмантажу прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў жніўні.

Прыкмет павелічэння колькасці асабовага складу таксама не выяўлена, яна застаецца на ўзроўні меркаванай колькасці не больш за 200-300 чалавек, у тым ліку вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу самой вайсковай часці, як паведамляе «Байпол».

Чытайце таксама:

Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула