БЕЛ Ł РУС

Як змяніўся Гомельскі эканамічны форум. Гісторыя ў двух фотаздымках

21.09.2023 / 13:30

Nashaniva.com

Гомельскі эканамічны форум пройдзе 21-22 верасня. Сёлета ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі 12 замежных краін. Мінулы гомельскі форум, у 2019 годзе, наведала 28 дэлегацый, піша «Флагшток».

Гомельскі эканамічны форум, 2019 год. Фота: «Гомельские ведомости»

Як паведамілі ў аблвыканкаме, на форум сёлета зарэгістраваны ўдзельнікі з Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В’етнама, Узбекістана, Таджыкістана.

Сёлета форум праігнаравалі еўрапейскія краіны і некаторыя краіны былога СССР.

Гомельскі эканамічны форум, 2023 год. Фота: «Гомельские ведомости»

Галоўныя эканамічныя партнёры рэжыму Лукашэнкі засталіся ў аўтарытарных краінах Азіі і Афрыкі са сцяжкамі, дзе пераважаюць чырвоныя і зялёныя колеры.

Акрамя таго, сярод удзельнікаў значыцца, паводле аблвыканкама, Італія. У яе сцяг таксама з зялёным і чырвоным колерамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула