БЕЛ Ł РУС

Ноччу расіяне атакавалі партовую інфраструктуру Адэсы. У нежылым гатэлі ўспыхнуў пажар

25.09.2023 / 7:53

Nashaniva.com

Ноччу Адэскую вобласць атакавалі 19 ударных дронаў, якія былі збітыя, і дзве звышгукавыя ракеты «Онікс», паведамляюць Сілы абароны поўдня.

Наступствы начной атакі на Адэсу. Фота: Сілы абароны поўдня

Па розных рэгіёнах запусцілі 12 «калібраў» са складанымі траекторыямі руху. Удар наносіўся ў тым ліку з падлодкі ў бухце Новарасійска.

11 «калібраў» збіта (па адным над Мікалаеўскай і Кіраваградскай абласцямі, пераважная большасць — над Адэскай вобласцю).

Істотныя пашкоджанні атрымаў марскі вакзал у Адэсе, у будынку прывакзальнай гасцініцы ўспыхнуў пажар.

«Оніксы» разбурылі збожжасховішчы.

У выніку падзення абломкаў пашкоджанні атрымалі складскія будынкі аднаго з прадпрыемстваў і прыватны дом у прыгарадзе Адэсы.

Выбуховымі хвалямі ў некалькіх дамах выбіта шкло. Адна жанчына траўмаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула