БЕЛ Ł РУС

У Крыме зноў працавала СПА

26.09.2023 / 07:13

Nashaniva.com

Губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што ўначы вайскоўцы адбілі ракетную атаку. Акрамя таго, амаль на гадзіну перакрывалі рух аўтатранспарту па Крымскім мосце.

Сілы СПА збілі адну ракету ў раёне аэрадрома Бельбек, але «праца працягваецца», напісаў Разважаеў.

Незадоўга да гэтага ў Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу, з-за якой у горадзе спыніў рух марскі і наземны грамадскі транспарт. Пасля Разважаеў паведаміў аб адмене трывогі.

Акрамя таго, амаль на гадзіну перакрывалі рух аўтатранспарту па Крымскім мосце, цяпер ён адкрыты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула