БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які зрабіў фота ў міліцэйскай форме

29.09.2023 / 11:31

Nashaniva.com

Міліцэйскае відэа апублікавалі і ў тыктоку затрыманага.

Сілавікі затрымалі 21-гадовага слесара, які надзеў для роліка ў тыктоку міліцэйскую форму (артыкул 24.28 КаАП), піша «Медыязона».

Затрыманы выклаў у акаўнт дзве фатаграфіі. На першай ён сядзіць у кашулі, на другой стаіць у міліцэйскай форме. «Сёння кент», «Заўтра мент» — пазначана ў подпісах да фота.

«Пры гэтым публікацыя суправаджалася песняй, якая змяшчае нецэнзурныя выразы», — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення па Мінску ГУУБ МУС Міхаіл Шчэрба. Якая менавіта песня была ў тыктоку — невядома.

Міліцэйскае відэа апублікавалі і ў тыктоку затрыманага. У сацыяльных сетках акаўнты хлопца падпісаныя Кірылам Мураўёвым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула