БЕЛ Ł РУС

Зяленскі разам з рабінамі ўшанаваў памяць ахвяр Бабінага Яра

29.09.2023 / 12:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння ўзяў удзел у цырымоніі ўшанавання памяці ахвяр трагедыі ў Бабіным Яры, дзе ў 1941—1943 гадах нацысты расстралялі тысячы яўрэяў, піша «Украінская праўда».

Фота: «Украінская праўда»

Трагедыя ў Бабіным Яры ў гады Другой сусветнай стала адным з сімвалаў Халакосту. 29 верасня 1941 года нацысты пачалі масавыя расстрэлы яўрэйскага насельніцтва Кіева ва ўрочышчы. У той дзень было расстраляна больш за 22 тысячы чалавек. Канвеер смерці на тым не спыніўся, і да сярэдзіны кастрычніка колькасць ахвяр перавысіла 50 тысяч.

На просьбу Уладзіміра Зяленскага гэтым разам цырымонія была абмежаваная і ўключала дакладную колькасць удзельнікаў. Прысутнічалі рабіны з Кіева, Бярдзічава, Жытоміра, Белай Царквы і Чаркасаў на чале з намеснікам старшыні Рады яўрэйскіх суполак Украіны — рабінам Рафаэлем Рутманам.

Зяленскі падчас выступу адзначыў, што юдаізм ва Украіне сёння квітнее і развіваецца без усялякай дыскрымінацыі. Ён перадаў прывітанне яўрэйскай суполцы, якая сёння ўвечары будзе адзначаць свята Сукот.

Нагадаем, што расійская, а следам за ёй і беларуская прапаганда запэўніваюць, што ў Кіеве сядзяць нацысты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула