БЕЛ Ł РУС

Берлусконі разбілі твар + фота

13.12.2009 / 22:7

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі стаў ахвярай хуліганскага нападу ў нядзелю ў Мілане, калі сустракаўся на вуліцы са сваімі прыхільнікамі.

Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі стаў ахвярай хуліганскага нападу ў нядзелю ў Мілане падчас мітынгу сваіх прыхільнікаў.

daylife.com

42-хгадовы Масіма Тартальё разбіў прэм’еру Італіі ніжнюю частку твара ў кроў, як мяркуецца, сувенірнай фігурай міланскага сабора.

Хуліган арыштаваны, а Берлусконі адпраўлены ў бальніцу, паведамляе Еўраньюс.

***

Апошнім часам Італія скаланаецца ад антыберлусконскіх пратэстаў. Дэманстранты выказваюць сваё «не» прэм’ер-міністру Італіі, якога вінавацяць у сувязях з мафіяй і ў карупцыі.

Нядаўна Берлусконі Вярхоўны суд пазбавіў прэм’ерскай недатыкальнасці.

Нагадаем, што 30 лістапада Берлусконі наведваў Мінск, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула