БЕЛ Ł РУС

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Ізраіля ў Мінску

8.10.2023 / 15:22

Nashaniva.com

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Ізраіля на Партызанскім праспекце ў Мінску. Фотаздымак са спасылкаю на сацсеткі публікуе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Колькасць забітых ізраільцян у выніку нападу ХАМАС на цяперашні момант вырасла да 600 чалавек.

Сёння таксама стала вядома, што два беларусы — маці і сын — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў у Ізраілі. Яны шпіталізаваны, адзін з іх — у вельмі цяжкім стане.

У Ізраілі ўведзены ў дзеянне пункт «40 алеф». Такім чынам, краіна афіцыйна абвясціла стан вайны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула