БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне мужчына недарэчна загінуў пад цягніком. Яго мыліца захрасла ў насціле

11.10.2023 / 14:33

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ўчора ў 21:24 на станцыі Прыяміна перагону «Навасады — Крупкі», піша «Мінская праўда».

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Як распавялі ў Барысаўскім РУУС, 47-гадовы жыхар Крупскага раёна і яго сяброўка, абое ў стане алкагольнага ап'янення, пераходзілі чыгуначныя рэйкі.

Раптам мыліца мужчыны саскочыла і захрасла паміж пешаходным насцілам і рэйкай — пара павалілася на рэйкі.

Відавочцы паспелі выцягнуць жанчыну, а мужчыну выратаваць не ўдалося.

Чытайце таксама:

У Быхаве пад цягніком загінула жанчына

На станцыі метро «Партызанская» адбыўся інцыдэнт з пасажырам

У Дзятлаўскім раёне цягнік збіў 31-гадовага мужчыну, які прыехаў да бацькоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула