Кадыраў назваў Сталіна здраднікам
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў, віншуючы чачэнскі народ з 205-годдзем Грознага, назваў «здраднікам» Сталіна.
«Сёння ніхто не скажа, што чачэнцы былі здраднікамі. Здраднікам быў Іосіф Сталін, які высяляў не толькі чачэнскі народ, але і іншыя розныя народы таксама. Не было тады кіраўніка, які мог узяць на сябе адказнасць за свой народ і рэспубліку».
Гэтыя выказванні пярэчаць цяперашняй палітыкі расійскіх уладаў, якія фактычна рэабілітуюць дзейнасць Сталіна.
У Расіі нядаўна зʼявіўся 110-ты помнік Сталіну, 90% з іх паставілі пры Пуціне.
У 1944 годзе чачэнцы і інгушы былі масава гвалтоўна дэпартаваны з сваіх дамоў. У якасці прычын дэпартацыі савецкія ўлады называлі нібыта масавае супрацоўніцтва гэтых народаў з акупантамі і антысавецкую дзейнасць.
Чытайце таксама:
Кадыраў падтрымаў Палесціну і прапанаваў свае войскі ў якасці міратворчых
Ракета трапіла ў мячэць побач з Ерусалімам. Мячэць носіць імя Ахмата Кадырава
Кадыраў на дзень нараджэння Пуціна прапанаваў адмяніць выбары