БЕЛ Ł РУС

Дзяржбяспека Літвы назвала відэа з «сапраўднымі патрыётамі Беларусі» інфармацыйнай спецаперацыяй варожых краін

11.10.2023 / 17:33

Nashaniva.com

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы у каментары Delfi заявіў, што першасная інфармацыя дазваляе зрабіць здагадку, што ролік – інфармацыйная аперацыя, аўтарамі якой з'яўляюцца спецслужбы або службы бяспекі варожых краін.

Цяпер, паводле выдання, Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы сумесна з іншымі органамі праводзіць расследаванне ў сувязі з публікацыяй відэа.

На мінулым тыдні «Наша Ніва» звярнула ўвагу на ролік у сацсетках. На відэа трое мужчын у шэрым мілітары з аўтаматамі, якія гавораць на літоўскай мове з вялікім беларускім акцэнтам. Яны называюць сябе «сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якія ўжо тры гады знаходзяцца ў выгнанні». Пад відэа — субцітры на беларускай мове.

У відэа ўтрымліваецца шэраг хлуслівых сцвярджэнняў і абразлівыя заявы ў адрас Літвы.

На думку «Нашай Нівы», мэта гэтай правакацыі, як і ранейшых аналагічных, стварыць у літоўцаў недавер да беларусаў і беларускай эміграцыі ў Літве ў прыватнасці.

Чытайце таксама:

У сацсетках з'явілася новае відэа, якое мае на мэце пасварыць літоўцаў і беларусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула