БЕЛ Ł РУС

У Мінску дабудавалі вялізнае новае пасольства Кітая. Прычым гэта цэлы комплекс будынкаў

12.10.2023 / 9:45

Фота Realt.by

Каля Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў у Мінску візуальна скончана будаўніцтва комплексу будынкаў пасольства Кітая. Будынкі ўжо аздобленыя і пафарбаваныя. Realt.by паглядзеў, як усё гэта цяпер выглядае.

Комплекс будынкаў пасольства Кітая знаходзіцца паміж гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Замак» і пасольствамі Казахстана і Туркменістана. Гэтая зямля перададзена дыппрадстаўніцтву ў арэнду за адзін даляр у год на 70 гадоў — з восені 2018-га па восень 2088 года.

Будынкі пафарбаваныя, у двары ўжо зроблена азеляненне, побач ходзіць ахоўнік.

Акрамя пасольства, у комплексе размесцяцца кватэры супрацоўнікаў і дапаможныя будынкі.

Пасольства планавалі здаць сёлета. Верагодна, гэта і атрымаецца. А далей — пераезд сюды дыпмісіі Кітая з Берасцянскай.

Уся гэтая гісторыя пачалася з таго, што ў 2010 годзе Беларусь і Кітай дамовіліся даць адно аднаму зямельныя ўчасткі ў доўгатэрміновую арэнду для будаўніцтва дыппрадстаўніцтваў. Так, беларускі бок атрымаў у арэнду зямельны ўчастак у Пекіне плошчай каля 0,5 га, на якім ужо размешчаны будынак пасольства, а кітайскі бок — гэты зямельны ўчастак плошчай 1,5 га ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула