«Гэта новы від узбраення?» На Гарадзеншчыне вырасцілі гіганцкі кабачок
У тыктоку з'явілася відэа незвычайнага кабачка, які вырас на Гарадзеншчыне. Відэа сабрала больш за 60 тысяч праглядаў.
Памер гародніны ўражвае. Вага — 34,2 кг.
«Стратэгічны запас».
«Адзін — на ўсю вёску».
«На зіму хопіць».
«Ну і што з ім рабіць? Плот падпіраць на дачы»
«Фігасе… Гэта новы від узбраення?»
«Нармальны снарад, якая далёкасць палёту?» — жартуюць у каментарах.
Каментатары спрачаюцца, што ж за дзіўны гатунак у гэтага кабачка. Але аўтар адзначае, што такім урадзіўся самы звычайны цукіні.