БЕЛ Ł РУС

У бара з хамскім абслугоўваннем насупраць КДБ, здаецца, праблемы. Пастаралася Бондарава

18.10.2023 / 12:53

Nashaniva.com

Днямі ў Мінску на вуліцы Камсамольскай адкрыўся «Вельмі дзіўны бар». Яго фішка — хамскае абслугоўванне (такія ўстановы не рэдкасць у Еўропе). Але сёння сацсеткі бара вычышчаныя, відэа з расказам пра яго знікла з тыктока.

Скрыншот відэа ў тыктоку «Вельмі дзіўнага бара»

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава прызнала, што яна паскардзілася на бар.

«Прасілі ў чаце патлумачыць пра дэструктыўную харчэўню, што паспрабавалі адкрыць побач з камітэтам. Тлумачу. І заадно адказваю на пытанне «Як доўга яна пратрымаецца ў суседстве з КДБ?». Ніколькі»,

— напісала сёння Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

У інстаграм-акаўнце бара раней было два відэа з атмасферай унутры. Цяпер яны зніклі. У пустым акаўнце засталося дзве з паловай тысячы падпісчыкаў. З тыктока знікла таксама відэа блогеркі, якая расказвала пра незвычайны для сталіцы бар.

Пакуль няясна, ці будзе ўстанова працаваць далей.

Бар так акрэсліваў правілы: уваход строга 18+, на тэму палітыкі і рэлігіі жартаваць нельга, біцца забаронена. Адміністрацыя адразу просіць не прыходзіць тых, хто не разумее канцэптуальнага гумару. 

Назвы ежы і напояў у меню цалкам адпавядаюць канцэпцыі. Ёсць, напрыклад, бургер «Разарві сёрбала», снэкі «Пару палак перад сном», кактэйль «У рот вазьму». Калі кліент жадае, то афіцыянт можа нават пакарміць яго з рук.

Чытайце таксама:

«Ты тупая?» У Мінску адкрылі бар з хамскім абслугоўваннем

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула