БЕЛ Ł РУС

Рышы Сунак прыбыў у Ізраіль

19.10.2023 / 9:46

Nashaniva.com

Візіт прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі быў анансаваны напярэдадні позна ўвечары. Рышы Сунак плануе сустрэцца з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і прэзідэнтам Іцхакам Герцагам, піша «Медуза».

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак прыбывае ў аэрапорт Бэн-Гурыён, недалёка ад Тэль-Авіва (Ізраіль), у чацвер, 19 кастрычніка 2023 года. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Прэс-служба прэм'ера Вялікабрытаніі паведамляла, што Сунак збіраецца абмеркаваць з уладамі Ізраіля гуманітарную дапамогу для сектара Газа і эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва анклава.

18 кастрычніка Ізраіль наведаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Пра намер прыляцець у Тэль-Авіў таксама паведамляў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Чытайце таксама:

Байдэн паабяцаў Ізраілю падтрымку «сёння, заўтра і заўсёды»

Мінздароўя Газы заявіла, што ў выніку ўдару па бальніцы «Аль-Ахлі» загінуў 471 чалавек. Ізраіль сумняваецца

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула