БЕЛ Ł РУС

У Любчы пачаўся летнік па добраўпарадкаваньні мясцовага замку

15.08.2006 / 21:59

Nashaniva.com

З 15 па 27 жніўня ў мястэчку Любча Наваградскага раёна будзе праходзіць летнік, прысвечаны адбудове Любчанскага замка.

З 15 па 27 жніўня ў мястэчку Любча Наваградскага раёна праходзіць летнік, прысвечаны адбудове Любчанскага замка. Арганізатарамі з’яўляюцца моладзевая грамадская арганізацыя «Гісторыка» і Фонд «Любчанскі замак».

Як паведаміў Зміцер Рагачоў, кіраўнік МГА «Гісторыка», летнік у Любчы праводзіцца ўжо чацвёрты год. У гэтым годзе запланавана распачаць будаўніцтва сцяны паміж двумя вежамі, аднавіць уваход у вуглавую вежу і прывесці ў парадак ваколіцы замка. Акрамя таго, як і ў мінулым годзе, у парку замка будуць высаджаны дрэвы, каб вярнуць яму былую прыгажосць.

pahonia.promedia.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула