БЕЛ Ł РУС

Масавая страляніна ў Фларыдзе падчас Хэлаўіна. Найменш двое загінулі

29.10.2023 / 15:29

Nashaniva.com

Бойка паміж дзвюма групоўкамі ў Фларыдзе падчас святкавання Хэлаўіна прывяла да двух смерцяў і шпіталізацыі 18 чалавек, піша AP.

Паводле паліцыі, бойка адбылася ў раёне з некалькімі барамі і клубамі, і ў той час у гэтым раёне было шмат людзей.

На відэа, што зʼявіліся ў інтэрнэце, бачна, як людзі ў касцюмах для Хэлаўіна пʼюць і размаўляюць на вуліцы, калі пачынаюцца стрэлы. Некаторыя людзі перакульваюць металічныя сталы і хаваюцца за імі. На відэа з месца здарэння відаць, як супрацоўнікі паліцыі аказваюць дапамогу некалькім параненым, што ляжаць на зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула