БЕЛ Ł РУС

У расійскай Іашкар-Але пасля акцыі памяці ахвяр рэпрэсій аднаго з удзельнікаў затрымалі за плакат на беларускай мове

30.10.2023 / 15:34

Nashaniva.com

У Іашкар-Але (Марый Эл) сёння адбылося ўскладанне кветак да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій. Да помніка прыйшлі сваякі рэпрэсаваных савецкімі ўладамі. Улады адмовілі ініцыятарам у правядзенні мітынгу.

Пасля ўскладання кветак асноўная частка ўдзельнікаў акцыі адправілася ў музей гісторыі горада (ён знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад мемарыяла), а некалькі чалавек засталіся прывесці ў парадак месца ўскладання кветак.

У гэты момант супрацоўнікі паліцыі падышлі да аднаго з іх — Кірыла Вайтовіча. Маладога чалавека затрымалі за невялікі плакат на беларускай мове: «Ноч паэтаў. 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавiцкага тэрору. Жыве вечна».

Плакат ён размясціў у адной з ніш мемарыяла — там, дзе знаходзяцца кнігі аб рэпрэсіях і партрэты ахвяр сталінскага тэрору, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула