«Мае дастаткова шырокі функцыянал». Belpol запусціў уласны сайт
Каманда аб'яднання былых сілавікоў Беларусі запускае ўласны сайт belpol.pro. Ён створаны пры падтрымцы фонду Bysol.
«Сайт мае дастаткова шырокі функцыянал, што дазволіць нам прымножыць аб'ём інфармацыі, якая падаецца грамадскасці», — заявіў «Белпол».
З тэрыторыі Беларусі і Расіі сайт даступны толькі праз VPN. Гэта зроблена ў мэтах бяспекі.
Аб'яднанне «Белпол» узнікла ўлетку гэтага года ў выніку ўнутранага канфлікту ў раней адзіным аб'яднанні сілавікоў «Байпол».
Чытайце таксама:
«Белпол»: У Віктара Бабарыкі — збоі ў сэрцы
BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф