Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак
Жыхара Гомеля затрымалі 1 лістапада.
Васіль Палякоў. Фота з сацыяльных сетак
Палякова выклікалі па позве, але потым у кайданках прывезлі дадому, правялі вобшук і затрымалі.
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», суд над актывістам адбыўся сёння, 3 лістапада, у Гомелі. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Вынік — 15 сутак арышту.
Палякоў — настаўнік гісторыі, звольнены з палітычных матываў. Кароткі час ён узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.