Затрымалі кіроўцу, які ў 2020 годзе расфарбаваў аўто ў бел-чырвона-белыя колеры
Відэа пра затрыманне мужчыны з’явілася на канале сілавікоў.
На ім мужчына кажа, што ён пафарбаваў свой аўтамабіль у бел-чырвона-белую сімволіку і катаўся на ім па горадзе.
Ці ездзіў ён на гэтай машыне цяпер, не паведамляецца. Сілавікі пішуць, што аўто «адправілі на штрафстаянку».