У Астраўцы адбылася бойка праз куртку, якую забралі памылкова. Адзін хлопец загінуў
Здарэнне адбылося ў Астраўцы каля мясцовага моладзевага цэнтра ў ноч з пятніцы на суботу. Каля 4 гадзін паміж дзвюма кампаніямі пачалася бойка з-за ўзятай памылкова курткі.
Два хлопцы пабілі трэцяга — той упаў на прыступкі, стукнуўся аб іх галавой і больш не ўставаў.
Ад атрыманых траўмаў 24-гадовы хлопец памёр. За прычыненне смерці па неасцярожнасці распачатая крымінальная справа.