БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя правядзе сёння ў Мінску вучэнні. Магчымыя заторы

9.11.2023 / 09:02

Nashaniva.com

Вучэнні пройдуць у раёне чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальная.

З 10:00 да 12:00 у раёне ўчастка чыгуначнага пуці № 133 чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальная (каля вул. Казінца) і ў будынку Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска будуць праведзены рэспубліканскія тактычна-спецыяльныя вучэнні структур Міністэрства аховы здароўя, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

Плануецца задзейнічаць спецыялістаў Беларускай чыгункі, МНС, МУС, курсантаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, спецыялістаў хуткай медыцынскай дапамогі і бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

У сувязі з тым, што з 10:00 да 11:20 у раёне вуліц Казінца — Кіжаватава будуць праводзіцца вучэнні рэспубліканскай медыцынскай службы, магчыма ўтварэнне заторавых сітуацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула