БЕЛ Ł РУС

Амерыканскія і сірыйскія войскі ўступілі ў бой у раёне Еўфрата — СМІ

9.11.2023 / 09:31

Nashaniva.com

Баі ўвечары 8 лістапада пачаліся пасля таго, як ізраільскія і амерыканскія паветраныя сілы нанеслі ўдары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Сірыі.

Скрыншот відэа Al Mayadeen

Амерыканскія і сірыйскія войскі ўступілі ў бой у раёне Еўфрата, паведамляе «Медуза» са спасылкай на тэлеканал Al Mayadeen.

Паводле звестак тэлеканала, у баі прымяняліся ў тым ліку цяжкая артылерыя і ракеты. Армія, падкантрольная ўраду Башара Асада, уступіла ў сутыкненне з узброенымі сіламі ЗША і курдскімі атрадамі з «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (СДС).

Баі ўвечары 8 лістапада пачаліся пасля таго, як ізраільскія і амерыканскія паветраныя сілы нанеслі ўдары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Сірыі. Авіяўдар ізраільскіх вайскоўцаў прывёў да «матэрыяльных страт».

Кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што два амерыканскія знішчальнікі F-15 нанеслі ўдар па складзе зброі ў Сірыі, які выкарыстоўвае Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі і звязаныя з ім групоўкі. Удар, па словах Осціна, быў нанесены ў мэтах самаабароны і ў адказ на серыю нападаў на амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку і Сірыі з боку баевікоў КСІР.

У прыватнасці, Al Mayadeen паведаміў аб ракетным абстрэле вайсковай базы ЗША ў раёне радовішча Аль-Амар у правінцыі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сірыі, а агенцтва Reuters — аб удары беспілотніка па амерыканскай базе на вайсковым аэрадроме Харыр у Іраку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула