БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пацікавіўся ў Качанавай, ці забяспечаны мінчукі прадуктамі і абуткам

9.11.2023 / 13:12

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння са старшынёй Савета Рэспублікі, упаўнаважанай па Мінску Наталляй Качанавай. Яны абмеркавалі будучыя выбары, кадравыя пытанні і ступень забяспечанасці Мінска.

Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава. Фота: Пул першага

Лукашэнка чарговы раз сказаў, што вертыкаль улады павінна ўдзельнічаць у выбарах, піша БелТА.

«Гэта вельмі важная кампанія ў Беларусі. Важней за палітычную кампанію ў наступным годзе няма (25 лютага 2024 года павінен адбыцца «Адзіны дзень галасавання», калі пройдуць парламенцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы — НН). Следам жа фармаванне «Усебеларускага народнага сходу», абранне дэлегатаў на гэты сход», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Качанава адказала, што мясцовыя органы ўлады, губернатары, мясцовая выканаўчая ўлада — усе ўключыліся ў гэтую працу. 

Наталля Качанава перакананая, што «людзі разумеюць, наколькі гэта важны перыяд у жыцці краіны».

Таксама Лукашэнка закрануў пытанне кадравых праблем.

«Мы таксама пра іх гаварылі з вамі. Я хацеў бы, каб Савет Рэспублікі меў канцэнтраваную думку, і хацеў бы ад вас пачуць на дадзены момант, як ідуць справы», — спытаўся ён, але афіцыйныя СМІ не патлумачылі, што Лукашэнка меў на ўвазе.

Асобна было ўзнята пытанне — сітуацыі ў сталіцы.

«Мяне цікавяць пытанні забеспячэння насельніцтва, перш за ўсё ўсім неабходным — прадукты харчавання, адзенне, абутак; як адчуваюць сябе мінчане ў гэтай сітуацыі?» — спытаўся Лукашэнка і пахваліў членаў Савета Рэспублікі, што праводзяць сустрэчы з людзьмі.

«Вы мне абяцалі, што канцэнтраваць будзеце тое, што адбываецца ў Беларусі, і паведаміце пры неабходнасці», — рэзюмаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула