БЕЛ Ł РУС

Мінчук прадаваў бясплатныя талоны ў падатковы цэнтр. Ён атрымаў вялікі штраф

16.11.2023 / 10:3

Nashaniva.com

Прадпрымальны мінчук арганізаваў бізнэс. Ён прадаваў талоны ў чарзе (дакладней, каб людзі не стаялі ў чарзе) у Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах за 50 рублёў.

Адзін з абураных наведнікаў патэлефанаваў у кантакт-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах і выклаў праблему.

У выніку мужчыну аштрафавалі на 70 базавых велічынь (2 590 рублёў) з канфіскацыяй атрыманага даходу, паведамляе ў сваім тэлеграме Мінпадаткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула