БЕЛ Ł РУС

Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку

16.11.2023 / 11:48

Nashaniva.com

На жаль, ёсць імавернасць, што ён яшчэ двойчы атрымае па 15 сутак.

Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку. Пра гэта паведаміў актывіст Юрый Казакевіч, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

«Праваабаронца Саша Вайцешык — ёсць вялікая імавернасць, што атрымае яшчэ два разы па 15 сутак», — напісаў Казакевіч у сваім фэйсбуку.

Баранавіцкі праваабаронца 10 лістапада асуджаны на 15 сутак арышту. За дзень да таго ў горадзе, разам з ім, затрымалі некалькіх чалавек, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Доктара і «Чалавека года Віцебшчыны» паўторна арыштавалі на 15 сутак

Палітвязень-журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак

«Пазнаёміліся па перапісцы, да роспісу ні разу не бачыліся». Як муж палітзняволенай сам апынуўся за кратамі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула