БЕЛ Ł РУС

Сталічную школу назвалі ў гонар камандзіра мінскага АМАПа. А праваслаўны святар блаславіў на новыя здзяйсненні і подзвігі

17.11.2023 / 15:59

Nashaniva.com

У гонар першага камандзіра мінскага АМАПа Уладзіміра Арцёмава назвалі школу № 72, што на вуліцы Халмагорскай у Дражні.

Фота: Міліцыя Мінска

Зроблена гэта напярэдадні 35-годдзя сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

У цырымоніі ўдзельнічалі навучэнцы і педагогі школы, выхаванцы ліцэя МУС, ваенна-патрыятычных клубаў «Арляты. Спадкаемцы Перамогі!» і «Аскер», байцы і ветэраны мінскага АМАПа.

Фота: Міліцыя Мінска

Павіншаваў удзельнікаў цырымоніі памочнік Лукашэнкі – інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, першы намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Падвойскі, камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба.

Фота: Міліцыя Мінска

Права адкрыць памятную дошку далі ўдаве Уладзіміра Арцёмава Таццяне і іх сыну Аляксею. А праваслаўны святар блаславіў прысутных «на новыя здзяйсненні і подзвігі». Пасля адбыліся паказальныя выступленні байцоў атрада.

Фота: Міліцыя Мінска

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула