БЕЛ Ł РУС

Выпадак у «Тытане»: чатырохгадовая дзяўчынка зашчаміла пальчык у пластыкавым крэсле

18.11.2023 / 16:13

Nashaniva.com

Гэты прыкры інцыдэнт здарыўся ўчора вечарам на фудкорце гэтага сталічнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі, што дзяўчынка па неасцярожнасці засунула палец у адну з адтулін сядзення і не змагла дастаць, паведамляе прэс-служба МНС.

Работнікі МНС з выкарыстаннем падручных сродкаў дасталі палец дзіцяці. Увесь гэты час мама і ратавальнікі адцягвалі ўвагу і супакойвалі спалоханую дзяўчынку.

Дзіця агледзела брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і пасля агляду адпусціла: яна не пацярпела.

Чытайце таксама:

Тата не купіў дачцэ самаката — і ледзь не стаў фігурантам крымінальнай справы

У Нясвіжы дзевяцігадовы хлопчык завёў аўто, машына прыціснула маці

Падлетак у Пінску распырскаў пярцовы балончык падчас сеанса кіно

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула