БЕЛ Ł РУС

Памёр былы савецкі лётчык Віктар Бяленка, які ў 1976-м перагнаў на Захад самалёт-перахопінік

21.11.2023 / 09:59

Nashaniva.com

У СССР Бяленку завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.

У ЗША на 77-м годзе жыцця памёр былы савецкі лётчык Віктар Бяленка.

6 верасня 1976 года Віктар Бяленка вылецеў з аэрадрома Сакалоўка ў Прымор'і на самалёце-перахопніку МіГ-25п. Пасля адставання ад вядучага пары ён знізіўся да вышыні прыкладна 30 метраў, што дазволіла яму пазбегнуць выяўлення як савецкімі, так і японскімі радарамі.

Паглыбіўшыся ў паветраную прастору Японіі, Бяленка падняўся на вышыню каля 6000 м і быў засечаны японскімі сродкамі СПА; звязацца з Бяленкам японцам не ўдалося, бо рацыя МіГ-25 была настроена на іншую частату. На перахоп невядомага парушальніка былі паднятыя знішчальнікі, аднак да моманту іх з'яўлення Бяленка зноў знізіўся і знік з радараў.

Бяленка планаваў здзейсніць пасадку на авіябазе Цітосэ, але праз недахоп паліва быў вымушаны сесці на найбліжэйшым аэрадроме, якім аказаўся цывільны аэрадром Хакадатэ на востраве Хакайда.

З-за недастатковай даўжыні паласы МіГ-25 выкаціўся за межы паласы і наблізіўся да мяжы тэрыторыі аэрапорта. Выбраўшыся з кабіны, Бяленка зрабіў два папераджальныя стрэлы з пісталета — аўтамабілісты на аўтастрадзе фатаграфавалі тое, што адбываецца.

Пасля японскімі ўладамі было зроблена афіцыйнае апавяшчэнне, што Бяленка папрасіў палітычнага прытулку. 9 верасня ён быў вывезены ў ЗША.

Самалёт быў разабраны, падвергнуты дэталёваму вывучэнню японскімі і амерыканскімі спецыялістамі і вернуты ў СССР 15 лістапада 1976 года (Бяленка пратэставаў супраць вяртання самалёта, раячы амерыканцам пакінуць яго для вывучэння яшчэ на пару гадоў).

У 1980 годзе Бяленка атрымаў амерыканскае грамадзянства і ўзяў сабе прозвішча Шміт. Ён працаваў кансультантам у аэракасмічных кампаніях і дзяржаўных установах, займаўся бізнэсам.

У СССР Бяленку завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула