БЕЛ Ł РУС

У Індыі выявілі жанчыну з найбольшай колькасцю зубоў у свеце

21.11.2023 / 15:27

Nashaniva.com

26-гадовая Калпана Балан мае 38 зубоў: чатыры дадатковыя зубы на ніжняй сківіцы і два дадатковыя — на верхняй.

Гэта з'ява называецца гіпердантыяй і сустракаецца ўсяго ў 4% насельніцтва Зямлі, хаця звычайна гаворка ідзе пра адзін ці два дадатковыя зубы.

Калпана распавяла, што дадатковыя зубы ў яе пачалі расці ў падлеткавым узросце. Калі пра гэта яна распавяла бацькам, яны былі ў шоку і загадалі іх выдаліць. Аднак стаматолаг, да якога звярнулася сям'я, параіў дачакацца, пакуль зубы вырастуць цалкам, каб іх было прасцей пазбавіцца. Пазней жанчына вырашыла пакінуць зубы, паколькі яны здаровыя і не прычыняюць ёй дыскамфорту.

Калпана трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса, як уладальніца найбольшай колькасці зубоў у свеце сярод жанчын. Цікава, што ў будучыні яна, імаверна, перасягне ўласны рэкорд, бо ў яе ёсць яшчэ два зубы, якія не прарэзаліся.

Рэкорд сярод мужчын належыць канадцу Эвану Мелонэ. Ëн мае 41 зуб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула