БЕЛ Ł РУС

У ноч на сераду могуць не працаваць банкаўскія карткі

21.11.2023 / 15:43

Nashaniva.com

Аб праблемах у працы банкаўскіх карт у ноч на 22 лістапада паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Перабоі магчымыя з 00:00 да 03:00 з аплатай праз тэрмінал у трымальнікаў карт, якія абслугоўвае ТАА «Дзелавая сетка». Прычына перабояў — працы па мадэрнізацыі сеткі.

БПЦ падкрэслівае, што перапынкі ў працы складуць не больш за 15 хвілін, а сэрвісы, якія абслугоўвае менавіта «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», будуць функцыянаваць без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула